Новости одним абзацем

На павестцы дня — ворыва

Клопаты аграрыяў. Сярод важнейшых работ, якія апошнім часам знаходзяцца на павестцы дня земляробаў, ворыва глебы. Вяскоўцы разумеюць, што чым больш будзе пераарана зямлі ў цяперашні час, тым больш лёгка лягчэй і інтэнсіўна можна будзе правесці пасяўную кампанію вясной. Штодня амаль ва ўсіх гаспадарках раёна трактары з плугамі выязджаюць на палеткі. Стрымліваюць механізатараў толькі дэфіцыт паліва і зношанасць тэхнікі, якая патрабуе рэгулярнага рамонту.

 

Клопаты механізатараў

Рамонт тэхнікі. У сельгасарганізацыях, дзе гаспадарчая дзейнасць пастаўлена на належны ўзровень, прыступілі да рамонту глебаапрацоўчай і пасяўной тэхнікі. Слесары, зваршчыкі, механізатары разумеюць, што зімовыя месяцы праляцяць хутка, таму варта прыспешыцца і зрабіць за гэты час максімальны задзел на будучыя веснавыя работы. Інжынеры праводзяць дэфектоўку тэхнікі, складаюць заяўкі на набыццё запчастак і расходных матэрыялаў, а таксама вызначаюць чарговасць пастаноўкі на рамонт.

 

Арганіку — на палі

Земляробства. Сельгасарганізацыям Лепельшчыны на працягу зімовага стойлавага перыяду трэба нарыхтаваць і вывезці на палеткі больш за 50 тысяч тон арганікі. Пры гэтым трэба ў абавязковым парадку выканаць прыродаахоўнае заканадаўства — пазбегнуць расцякання жыжавай масы, забруджвання арганікай сцёкавых вод і вадаёмаў. Вяскоўцы маюць багаты вопыт правядзення падобных работ і належную колкасць тэхнікі, якая дазваляе праводзіць вываз і буртаванне арганікі згодна з тэхналагічнымі патрабаваннямі.

Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.