Новые знаки пешеходных переходов

img_5249Аляксандр Лапікус і Максім Крыцкі — дарожныя рабочыя ДЭУ-37. Сустрэў іх у вёсцы Бароўка-2, дзе яны мянялі дарожны знак. Пытаюся:
— Навошта замяняеце, бо і ранейшы знак не стары, добра бачны быў, фарба на ім люмінесцэнтная, ноччу ў святле фар адлюстроўваецца.
— Выйшаў новы загад, — адказвае Аляксандр. — У межах населеных пунктаў на трасах рэспубліканскага значэння ўстанаўліваць новыя знакі пешаходных пераходаў. Іх адрозненне ў тым, што вакол знака нанесена дадатковая паласа шырынёй каля 10 сантыметраў салатавага колеру, выкананая па тэхналогіі флікераў. У святле аўтамабільных фараў ноччу яны адбіваюцца зыркім святлом, адразу звяртаюць на сябе ўвагу. Вадзіцель загадзя бачыць і мае час зрэагаваць, скінуць хуткасць.
— Гляджу, вы яго толькі ўкапалі, а ранейшы быў забетанаваны.
— Праз пару дзён прыедзем і заліём бетонам усе знакі, якія былі ўстаноўлены на трасе.
На працягу дня мужчыны замянілі ўсе знакі пешаходных пераходаў, размешчаныя па трасе на Віцебск у межах населеных пунктаў.
Тэкст і фота В. МАТЫРКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.