Новый воровской тренд

36b59e25-5877-402d-9de7-61652eb41fc3На днях злодзей учыніў набег на квартал, размешчаны за Мінскай шашой – вуліцу Паркавую, якая адміністрацыйна адносіцца да вёскі Вялікі Поўсвіж. Адзін гаспадар участка будуе дом, а побач паставіў кладоўку для захоўвання інструментаў і будаўнічых матэрыялаў. Пабудова слабенькая, замок на ёй просценькі.

Літаральна напярэдадні гаспадар набыў бетонамяшалку, толькі прывёз пакупку на ўчастак, паспеў абнавіць яе. На ноч паставіў у кладоўку, а на наступны дзень – не знайшоў. На шчасце, астатні інструмент быў складзены ў кутку і прыкрыты кардонам і іншымі матэрыяламі, таму зладзюжка яго не заўважыў.

Аналагічны выпадак літаральна наступнай ноччу адбыўся ў Межыцы. Там злодзей нацэліўся на гаражы, якія мясцовыя жыхары часта выкарыстоўваюць як кладоўкі. На гэты раз здабычай зламысніка сталі амаль усе інструменты, якія там знаходзіліся.

Міліцыянеры праводзяць шэраг працэсуальных і аператыўна-вышуковых дзеянняў, апытваюцца прадпрымальнікі, якім злодзеі маглі прынесці скрадзенае на рэалізацыю, праводзяцца рэйды па базарах. Аднак, на жаль, намаганні праваахоўнікаў жаданага выніку не прыносяць.

За апошні год у крымінальным асяроддзі вызначыўся новы трэнд – асаблівай папулярнасцю ў злодзяў сталі карыстацца будаўнічыя інструменты. Раней зладзюжкі стараліся сцягнуць алюмініевы посуд, мабільнікі, адзенне. Аператыўнікі напрацавалі неабходны вопыт для раскрыцця падобных крадзяжоў: узялі пад кантроль кропкі, дзе маглі прымаць лом чорных і каляровых металаў, з дапамогай электронных тэхналогій вылічваюцца і знаходзяцца ўкрадзеныя мабільнікі, а вопраткі зараз прадаецца так шмат, што цішком рэалізаваць скрадзеную не ўдаецца. Вось крымінальны элемент і преключыўся на будаўнічы інструмент, кожны месяц фіксуюцца факты крадзяжоў электрадрыляў, шліфмашынак, зварачных апаратаў і іншых прыладаў. Рэчы дарагія, патрэбныя амаль у кожным доме, набыць такія за палову, траціну рыначнай цаны, а то і проста за пляшку гарэлкі – удача для ашчаднага гаспадара. Аднак потым бывае непрыемна, калі ў дом завітваюць міліцыянеры.

Сяргей БУЛАЙ,

намеснік начальніка РАСК,

падпалкоўнік юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.