О безопасности поговорили в Лепельском лесхозе

b0b04b86-c162-40ca-9f5e-021f3e7cddc8 a1f11e91-6005-47e9-8b3c-2d98ec9e3a54 3665655d-9c8f-46fa-b590-bd675982f47eУ рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» начальнік Лепельскага раённага аддзела па НС Валянцін Эдуардавіч Лавец правёў прафілактычнае мерапрыемства ў працоўным калектыве Лепельскага лясгаса.

Пачалося мерапрыемства з прафілактычнай гутаркі па недапушчэнні парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі як у побыце, так і на сваіх працоўных месцах. Асаблівую ўвагу прадстаўнік МНС надаў бяспецы пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, газавых установак, электра абсталявання, а так сама недапушчэнні курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап’янення. Прывёўшы прыклады станоўчых спрацовак аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, прысутным было рэкамендавана набыць апавяшчальнiкi і ўсталявацьіх у кожны жылы пакой для своечасовага выяўлення пажару.

У ходзе мерапрыемства ўсе ўдзельнікі не толькі асвяжылi у памяці некаторыя моманты, аб якіх, магчыма, ведалі даўно, але і атрымалі новыя веды ў галі небяспекі жыццядзейнасці.

У завяршэнні сустрэчы работнікі лясгаса атрымалі буклеты рэспубліканскай акцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.