О контроле древесины из первых уст

Як вядома, асноўнай дзейнасцю ў прамысловай вытворчасці Лепельскага лясгаса з’яўляецца распрацоўка лесасечнага фонду, вывазка драўніны з лесу на прамежкавыя склады або іншыя склады спажыўцоў, для задавальнення патрэбаў унутранага і знешняга рынкаў, а таксама развіццё пабочнага лесакарыстання і нарыхтоўка другарадных лясных рэсурсаў.

У апошнія часы шмат размоў ідзе пра кантроль драўніны. А з 20 жніўня стала абавязковай адзіная дзяржаўная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма ўліку драўніны і здзелак з ёй. Накіраваліся да начальніка ляснога аддзела Андрэя Старынскага, каб даведацца, ці пачала дзейнічаць гэтая сістэма на Лепельшчыне.

— Хочацца адзначыць, што ў нашай працы практычна нічога не змянілася. Як толькі даведаліся, магчыма, было крыху страшнавата, як і з любымі новаўвядзеннямі. — Нашы майстры лесу прайшлі навучанне, разабраліся скрупулёзна і кропачна, таму на дадзены момант працуем з аўтаматызаванай сістэмай.

— У чым сутнасць новаўвядзення?

— Усю інфармацыю аб нарыхтаванай драўніне спецыяліст уводзіць у сістэму на смартфоне адразу ў лесе, там жа і друкуе транспартны дакумент на спецыяльным апараце — тэрмапрынтары. Даводзіцца выконваць такую працу некалькі разоў за дзень на дзялянках, якія знаходзяцца часам на значнай адлегласці адзін ад аднаго.

Нічога не стаіць на месцы, развіваецца 7-мільнымі крокамі. Камп’ютарныя тэхналогіі ўсё актыўней уваходзяць у наша жыццё нават у лесе. Майстры лесу таксама павінны быць мабільнымі.

Аднак у цэлым нічога складанага ў працы з інфармацыйнай сістэмай уліку няма, асабліва калі прайшоў навучанне і кожны дзень гэтым займаешся.

Калі казаць пра недахопы, то галоўным з’яўляецца дрэнная якасць мабільнай сувязі ў лесе. Але і тут спецыялісты знаходзяць выйсце — не выходзяць з праграмы, уведзеныя раней даныя захаваюцца пры падключэнні да інтэрнэту і аўтаматычна трапяць на сервер.

— А як справы з навігацыяй?

— З навігацыяй па лясных дарогах у спецыялістаў таксама праблем няма, на смартфоне ёсць дадатак «ГісЛес». Дзякуючы яму можна хутка атрымаць інфармацыю, дзе ў дадзены момант часу знаходзіцца чалавек, запісаць і прагледзець маршрут руху, атрымаць даныя пра любы ўчастак ляснога фонду і іншае. Такім чынам, даныя аб лясным фондзе і размяшчэнні лясных рэсурсаў у выглядзе карты даступныя ў электронным выглядзе ў любы момант.

— Дык якія плюсы новай сістэмы?

— Укараненне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы забяспечыць вядзенне ўліку драўніны ў нарыхтаваным выглядзе, спросціць выпіску суправаджальных дакументаў, аўтаматызуе планаванне, улік і аналіз усіх асноўных працэсаў і рашэнняў у сферы нарыхтовак драўніны.

І на заканчэнне некалькі лічбаў. Гадавы аб’ём лесанарыхтовак складае каля 228 тысяч кубічных метраў, у тым ліку дзелавой драўніны 160 тысяч кубічных метраў.

Гадавы аб’ём вывазкі драўніны з лесу складае 225 тысяч кубічных метраў. Гадавы аб’ём выпускаемых піламатэрыялаў складае 25 тысяч кубічных метраў.

Для забеспячэння спажыўцоў драўняным палівам лясгасам нарыхтоўваецца больш за 68 тысяч дроўнай драўніны, якая рэалізуецца як у круглым выглядзе, так і выкарыстоўваецца для вырабу дранкі паліўнай (60 тысяч кубаметраў).

Наталля Храпавіцкая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.