Обелиск в школьном парке

У Чэрцах у школьным парку, месціцца адзін з помнікаў мінулай вайны. Першы памятны знак на брацкай магіле, дзе пахавана дваццаць два партызаны  і воіны Чырвонай арміі, якія вызвалялі Лепельскі раён у чэрвені 1944 года, быў усталяваны яшчэ у 1950-я гады. У 1971 годзе на магіле пастаўлены новы помнік – скульптура воіна. На ім таксама выбіты прозвішчы жыхароў вёсак колішняга калгаса “Новы шлях”, якія не вярнуліся дадому з вайны.

Сярод пахаваных у Чэрцах значыцца і імя партызана брыгады імя Заслонава Андрэя Мікалаева, ураджэнца Сенненскага раёна. У 1960-я гады ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да Дня Перамогі, прымала ўдзел жонка Мікалаева Варвара Іванаўна з дачкой Ларысай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.