Областной фестиваль-праздник тружеников села «Дажынкі-2019» собрал передовых хлеборобов Витебщины

img_2036Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019” аб’яднаў перадавых механізатараў, камбайнераў, вадзіцеляў, аграномаў — усіх людзей, якія штодзённа бездакорна шчыравалі на палетках Віцебскай вобласці дзеля таго, каб на нашых сталах быў духмяны каравай.
Яркім акордам свята стала праходжанне калоны працоўных дэлегацый вобласці. Шчырымі апладысментамі і радаснымі воклічамі госці свята сустрэлі і дэлегацыю Лепельскага раёна. Шмат станоўчых эмоцый падарыла праходжанне ансамбля барабаншчыц “Грацыя” Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Ганны Краўчанкі. Услед за ім бадзёрым крокам прайшлі прадстаўнікі мясцовай улады — старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч, першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ігар Мароз, дырэктар ААТ “Чарэйшчына” Яўген Судаленка, начальнікі аддзелаў і службаў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў нашага раёна.
Абласны фестываль-кірмаш стаў вялікім запамінальным святам. Вершаваныя радкі, пранікнёныя спевы, харэаграфічныя кампазіцыі, багатыя падвор’і арганізацый і прадпрыемстваў Віцебскай вобласці — усё гэта было прысвечана людзям адной з самых нялёгкіх, але такой патрэбнай, высакароднай прафесіі — хлебаробам.
Святлана ВАЗНЯК.
Рэпартаж аб правядзенні свята чытайце, калі ласка, у наступным нумары раённай газеты.

One thought on “Областной фестиваль-праздник тружеников села «Дажынкі-2019» собрал передовых хлеборобов Витебщины

  • 15.10.2019 в 9:16 дп
    Permalink

    Дажынки это особенный праздник, в этот день настоящие труженики села получают свою награду и почести, что заряжает их на трудовые подвиги в следующем году.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.