Ограбил МАЗ

87517669_w640_h640_reduktor_zadne___maz_18h27У Домжарыцах жыве мужчына, нідзе не працуе, але ж есці і піць хочацца. Асабліва выпіваць. Вось смага і падштурхнула яго на злачынства.
Ноччу ён залез на стаянку транспарту Бярэзінскага біясфернага запаведніка і зняў з аўтамашыны МАЗ чатыры дэталі на агульную суму больш за 900 рублёў. Аднёс да прыяцеля, просіць:
— Тут, у Домжарыцах, металалом не прымаюць, а ты ў Лепель едзеш. Заадно адвязі, калі ласка, гэтыя жалезкі ды здай, грошы мне прывязі.
Ведаючы натуру знаёмца, мужчына перапытаў:
— А гэта дакладна твае жалезкі? Не крадзеныя?
— Не! Маё жалеза, мне не патрэбнае, вось і шукаю, куды б здаць.
Мужчына жалеза забраў, але ўсё ж запэўніванням да канца не паверыў, таму здаваць не спяшаўся.
Раніцай вадзіцель МАЗа перажываў гаму пачуццяў. Спачатку была разгубленасць, як убачыў, што дэталяў няма, ехаць неяк. Потым была нянавісць на невядомага злодзея, а потым — надзея на тое, што міліцыя знойдзе яго. Надзеі спраўдзіліся, міліцыянеры зламысніка вылічылі хутка. А неўзабаве зайшлі і да прыяцеля, які тут жа запчасткі і аддаў. Так што без працы МАЗ стаяў нядоўга.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.