Основательно — о насущном

dsc_0037Асноўныя пытанні, якія хвалююць жыхароў названага сельсавета, — гэта падсыпка і грэйдаванне дарог, а таксама ачыстка ад снегу ў зімовы перыяд, вываз смецця, абкошванне тэрыторый, замена кальца ў студні, устаноўка кантэйнераў і іншыя. Многія з узнятых насельніцтвам праблем ужо вырашаны, на некаторыя ж патрабуецца больш часу, таму тэрміны падоўжаны. Кіраўнікам адпаведных службаў па кожнай праблеме жыхароў сельсавета былі дадзены заданні ў адпаведныя тэрміны іх выканаць.
Пра вынікі правядзення сходаў і сустрэч на тэрыторыі Валосавіцкага сельсавета, пра звароты грамадзян, якія паступілі ў час іх правядзення, паведамілі адказныя выканаўцы.
Пра работу, якая праводзіцца на тэрыторыі Валосавіцкаага сельсавета па сацыяльным абслугоўванні, расказала Наталля Іванова, дырэктар ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна”.
На тэрыторыі гэтага сельсавета налічваецца 18 адзінокіх пажылых грамадзян і 124 пажылыя грамадзяніны, якія адзінока пражываюць.
36 грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі сельсавета, аказваюцца сацыяльныя паслугі ў форме сацыяльнага абслугоўвання на доме. З іх 29 чалавек абслугоўваюцца за поўны кошт і сем — на ўмовах частковай аплаты.
Сацыяльным абслугоўваннем ахоплены сем населеных пунктаў: Новыя Валосавічы (17 чалавек), Старыя Валосавічы (чацвёра грамадзян), Грыгаравічы (адзінаццаць), Слядневічы (адзін), Малыя Таронкавічы (1), Кастрыца (адзін) і Пахомлевічы (1). Паслугі аказваюць дванаццаць сацыяльных работнікаў.
ТЦСАН пастаянна ўзаемадзейнічае з сельскімі выканаўчымі камітэтамі з мэтай падтрымання ў актуальным стане банка даных асобных катэгорый грамадзян. Работнікі сельвыканкама аказваюць садзейнічанне ў выяўленні грамадзян, якім патрабуецца сацыяльная падтрымка, абследаванні жыллёва-бытавых умоў і матэрыяльнага стану, а таксама інфармаванні насельніцтва пра віды сацыяльнай дапамогі. Так, з дзесяццю старэйшынамі Валосавіцкага сельсавета вядзецца актыўная работа па прадастаўленні вышэйназванай інфармацыі.
Усяго аказана матэрыяльная дапамога са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь 49 пенсіянерам і інвалідам, якія пражываюць на тэрыторыі Валосавіцкага сельвыканкама, на суму 1750 рублёў, у тым ліку на набыццё аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў 44 грамадзянам — на суму 1320 рублёў.
Прадстаўнік ТЦСАН уключаны ў склад аглядавай камісіі па Валосавіцкім сельвыканкаме, якой абследавана 22 домаўладанні.
Пра стан правапарадку на тэрыторыі Валосавіцкага сельсавета расказаў Алег Аўтух, які выконвае абавязкі намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Лепельскага РАУС.
На тэрыторыі сельсавета за дзевяць месяцаў учынена пяць злачынстваў, усе яны раскрыты. Сёлета зарэгістраваны адзін крадзеж. На прафілактычным уліку ў аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі Лепельскага РАУС знаходзяцца чатыры грамадзяніны, пражывае адна абавязаная асоба. Таксама на ўліку знаходзяцца пяць асоб, якія раней былі асуджаны.
Пра выкананне зямельнага заканадаўства на тэрыторыі Валосавіцкага сельсавета расказала Ганна Анжанкова, галоўны спецыяліст аддзела землеўпарадкавання райвыканкама.
На тэрыторыі сельсавета размешчаны 24 населеныя пункты, з іх у шасці няма грамадзян, якія б там пражывалі. У астатніх 18 маюцца 322 домаўладанні, пастаянна пражываюць 643 грамадзяніны.
Для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў грамадзянам прадастаўлена 80 гектараў, для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, сенакашэння і выпасу сельскагаспадарчай жывёлы і агародніцтва — 169 гектараў. У сярэднім на адну сельскую сям’ю выпадае 0,77 гектара сельскагаспадарчых угоддзяў.
Валосавіцкім сельвыканкамам сумесна з аддзелам землеўпарадкавання вядзецца работа па выкананні зямельнага заканадаўства. Так, сёлета па выніках абследаванняў і выяўленых парушэнняў было выдадзена пяць інфармацыйных лістоў юрыдычным асобам і складзена 17 прадпісанняў грамадзянам.
Пра забеспячэнне пажарнай бяспекі на тэрыторыі Валосавіцкага сельсавета расказаў Валянцін Лавец, начальнік Лепельскага РАНС. Валянцін Эдуардавіч паведаміў, што за дзевяць месяцаў бягучага года на тэрыторыі раёна адбылося 20 пажараў, дзе загінулі чатыры чалавекі. Найбольшая колькасць пажараў адбылася ў жыллёвым фондзе: у Лепелі — дзесяць, Стайскім сельвыканкаме — тры, а ў Слабадскім — два. На тэрыторыі Валосавіцкага сельсавета ў бягучым годзе, а таксама ў 2018-м пажараў і гібелі людзей на іх не было.
На тэрыторыі сельсавета праводзіцца вялікая работа па папярэджанні ўзгаранняў. На ўсе населеныя пункты распрацаваны і карэктуюцца два разы на год пашпарты пажарнай бяспекі. Сёлета гэты сельсавет адзін з першых арганізаваў аглядавую камісію ў адпаведнасці з патрабаваннямі рэкамендацый, зацверджаных Саветам бяспекі Рэспублікі Беларусь. З 322 домаўладанняў і кватэр грамадзян членамі аглядавай камісіі наведана больш за дзвесце. Найбольш распаўсюджаным недахопам з’яўляюцца адсутнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і няспраўнасць электрычных сетак і абсталявання. Акрамя гэтага, паміж работнікамі Лепельскага РАНС і Валосавіцкага сельвыканкама наладжана цеснае ўзаемадзеянне, па ўсіх фактах зваротаў грамадзян ажыццяўляюцца выезд і сумеснае абследаванне ўмоў пражывання грамадзян. Такая форма работы забяспечвае аператыўнасць прыняцця мер рэагавання. На тэрыторыі сельсавета з пачатку года праведзена 36 сельскіх сходаў з жыхарамі.
* * *
Пра работу, якую праводзяць сельскія выканаўчыя камітэты па фарміраванні і выкананні бюджэтаў першаснага ўзроўню, прыцягненні ў бюджэт дадатковых рэсурсаў, пра паступленні ў сельскія бюджэты маёмасных падаткаў паведаміў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Станіслаў Цюкала.
Абмеркаваўшы заслуханую інфармацыю, прэзідыум Лепельскага раённага Савета дэпутатаў зазначыў, што за дзевяць месяцаў бягучага года ў бюджэты сельсаветаў паступіла 558,9 тысячы рублёў уласных даходаў, што складае 73,6 працэнта ад гадавога плана. Рост паступленняў да адпаведнага перыяду 2018 года склаў 13,7 працэнта.
Сельскімі выканаўчымі камітэтамі праводзіцца работа па прыцягненні ў бюджэт дадатковых даходаў: ад размяшчэння свабодных грашовых сродкаў на дэпазітных рахунках паступіла ў бюджэт чатыры тысячы рублёў, прыцягнута сродкаў самаабкладання 2,9 тысячы рублёў, ад продажу на аўкцыёнах зямельных участкаў паступіла 14,7 тысячы, ад здачы ў арэнду памяшканняў — адна тысяча рублёў.
Разам з тым, не ўсімі сельскімі выканаўчымі камітэтамі забяспечваецца выкананне даведзенага задання па продажы зямельных участкаў на аўкцыёнах. Нізкімі тэмпамі забяспечваецца паступленне ў бюджэты сельсаветаў зямельнага падатку і падатку на нерухомасць. Таксама на недастатковым узроўні знаходзіцца работа па спагнанні ў бюджэт падатку за валоданне сабакамі, не праводзіцца работа па выяўленні аб’ектаў вонкавай рэкламы і паступленні штрафаў.
Пра рэалізацыю Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад другога красавіка 2015 года №3 “Пра садзейнічанне занятасці насельніцтва” ў Лепельскім раёне расказала Тамара Васіленка, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
На працягу бягучага года работа па забеспячэнні занятасці насельніцтва была пабудавана шляхам садзейнічання ў працаўладкаванні як органам дзяржаўнай службы занятасці, так і спецыяльна створанай камісіяй па працаўладкаванні.
Райвыканкамам створана і працуе пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. На галоўнай старонцы сайта райвыканкама размешчана спасылка на рубрыку “Дэкрэт №3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”, у якой знаходзіцца інфармацыя пра палажэнне аб камісіі, склад, графік работы, кантактныя тэлефоны, месца размяшчэння і электронны адрас. Інфармацыя даступная кожнаму карыстальніку сеткі Інтэрнэт.
За перыяд з першага чэрвеня 2018 года па 30 верасня бягучага года праведзена 47 пасяджэнняў камісіі, з іх адна выязная.
У камісію звярнулася 543 чалавекі, з іх восем, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
На працягу дзевяці месяцаў бягучага года камісіяй прымаюцца меры па рабоце з грамадзянамі, якія ўключаны ў спісы: інфармаванне грамадзян аб уключэнні іх у спіс па сродках накіравання паведамлення аб памеры аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі за студзень — верасень 2019 года, пошук грамадзян, запрашэнне іх на пасяджэнне камісіі, садзейнічанне ў працаўладкаванні, аказанне кансультацыйнай дапамогі, садзейнічанне самазанятасці і іншыя. Рознымі мерамі садзейнічання ахоплена сто працэнтаў грамадзян, якія ўключаны ў спісы плацельшчыкаў за карыстанне гарачай вадой.
На першага кастрычніка бягучага года колькасць грамадзян, якія ўключаны ў базу працаздольных грамадзян, што не занятыя ў эканоміцы, у Лепельскім раёне склала 2189 чалавек. Колькасць плацельшчыкаў жыллёва-камунальных паслуг з ліку грамадзян, якія ўключаны ў базу працаздольных грамадзян, што не занятыя ў эканоміцы, — 506 чалавек, ці 23,1 працэнта ад агульнай колькасці грамадзян, якія ўключаны ў базу працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.
Па выніках працы камісіі па прад’яўленых дакументах у адносінах 1092 грамадзян прыняты рашэнні аб аднясенні іх да занятых у эканоміцы, з іх 118 грамадзян працуюць за мяжой, пяць — атрымліваюць адукацыю за мяжой.
За студзень — верасень бягучага года аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні на створаныя працоўныя месцы і вакансіі, якія маюцца, 281 грамадзяніну.
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на першага кастрычніка бягучага года склаў 0,3 працэнта і знізіўся ў параўнанні з узроўнем на першага кастрычніка 2018 года на 0,3 працэнтных пункта.
На пасяджэнні былі разгледжаны і іншыя пытанні, па кожным з іх прыняты адпаведныя рашэнні.
Наталля
ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.