Основными причинами аварий стали неожиданный выход пешехода на проезжую часть дороги

peshehody На тэрыторыі Віцебскай вобласці па стане на 25 верасня бягучага года адзначаецца павелічэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў з 71 да 78. Колькасць загінулых у аварыях узрасла з шаснаццаці да дзевятнаццаці чалавек, а колькасць параненых — з 58 да 60.

Як паказвае аналіз дарожна-транспартных здарэнняў, асноўнымі прычынамі іх учынення з’яўляюцца парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў (29 ДТП), пераход пешаходамі праезнай часткі дарогі ў неўстаноўленым месцы (19 выпадкаў). Дзесяць аварый узнікла па віне пешаходаў, не абазначаных святлозваротнымі элементамі. 17 пешаходаў, якія пацярпелі ў дарожна-транспартных здарэннях, знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Найбольшая колькасць аварый з удзелам пешаходаў учынена ў населеных пунктах — 65. Адзінаццаць чалавек у іх загінула і 55 атрымала раненні. На аўтадарогах рэспубліканскага значэння адбылося восем дарожна-транспартных здарэнняў указанай катэгорыі, у якіх загінула сямёра чалавек і паранены адзін.
Акрамя таго, павелічэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў абумоўлена і сезоннымі змяненнямі (скарачэнне светлавога дня, пагаршэнне ўмоў надвор’я).
З мэтай актывізацыі работы па захаванні бяспекі дарожнага руху, прафілактыкі і папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў, звязаных з наездамі на пешаходаў, у перыяд часу з 27 верасня па 31 кастрычніка бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў.
* * *
Колькасць загінулых у аварыях з удзелам пешаходаў за восем месяцаў бягучага года ў цэлым па рэспубліцы ўзрасла з 107 да 108 выпадкаў. Пры гэтым у цэлым па рэспубліцы колькасць ДТЗ па віне пешаходаў павялічылася з 237 да 265, загінулых — з 72 да 80, параненых — са 170 да 192.
Асноўнымі прычынамі аварый сталі нечаканы выхад пешахода на праезную частку дарогі з-за перашкод, якія парушаюць агляд вадзіцеля, пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы або на забараняльны сігнал святлафора, знаходжанне пешаходаў у стане алкагольнага ап’янення, парушэнне вадзіцелем правілаў праезду пешаходных пераходаў, невыкарыстанне пешаходам у цёмны час сутак святлозваротных элементаў.
Вечарам, калі аўтамабілі рухаюцца з уключаным святлом фар, пешаходу трэба быць асабліва асцярожным на скрыжаванні, якое не рэгулюецца, або на пешаходным пераходзе, паколькі асляпленне святлом сустрэчных аўтамабіляў, вулічным асвятленнем, якое адлюстроўваецца ад мокрай праезнай часткі, цёмнае адзенне не дазваляюць своечасова ўбачыць чалавека на дарозе. У цемры небяспека ўчынення наезду павялічваецца ў параўнанні са светлым часам сутак у дзевяць разоў. Таму ўзнікае неабходнасць зрабіць пешаходаў як мага больш прыкметнымі. Менавіта сродкі пасіўнай бяспекі са святлозваротных элементаў (падвескі, павязкі, камізэлька і іншыя) дапамагаюць грамадзянам пазбягаць дарожна-транспартных здарэнняў. Вельмі важна, каб яны не былі закрыты складкамі адзення, сумкай або парасонам. Пры гэтым выкарыстанне флікераў не дае права парушаць правілы дарожнага руху і беспадстаўна выходзіць на праезную частку дарогі.
З мэтай мінімізацыі негатыўных тэндэнцый у сферы бяспекі дарожнага руху, павышэння эфектыўнасці работы органаў унутраных спраў па ўхіленні прычын і ўмоў дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам пешаходаў у перыяд часу з 28 верасня па пятага кастрычніка бягучага года праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным!”.
Нагадаю, што да пешахода, асобы, якая кіруе веласіпедам, гужавым транспартным сродкам або ўдзельнічае ў дарожным руху і не кіруе транспартам, дапусціла парушэнне Правілаў дарожнага руху, прымяняецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь (БВ зараз складае 24 рублі 50 капеек). У выпадку ж знаходжання пешахода ў стане алкагольнага ап’янення або адмаўлення ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) пакаранне складае ад трох да пяці базавых велічынь.
Валерый ЛЕШЧАНОК,
старшы дзяржаўтаінспектар
аддзела ДАІ Лепельскага РАУС, маёр міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.