П’янству — не!

У рамках правядзення акцый “П’янству — не!” і “Гвалту — не!” у грамадскіх месцах размешчаны буклеты з інфармацыяй аб правядзенні гарачых ліній. Такім чынам, кожны грамадзянін можа паведаміць аб фактах сямейнага недабрабыту і незаконнай рэалізацыі спіртных напояў. Да асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, прымаюцца такія меры ўздзеяння, як ізаляцыя і лячэнне ва ўмовах лячэбна-працоўнага прафілакторыя. Толькі сёлета ў ЛПП было накіравана 54 грамадзяніны, сярод якіх сямёра жанчын. Сюды ж адносяцца сямёра сямейных дэбашыраў, што накіраваны на лячэнне ва ўмовах лячэбна-працоўнага прафілакторыя. У сувязі са злоўжываннем спіртнымі напоямі абмежаваны ў дзеяздольнасці адзін грамадзянін. Выяўлена 55 чалавек і прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за выраб і набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), а таксама захоўванне апаратаў для іх вырабу. З незаконнага абароту канфіскавана чатыры тысячы 870,4 літра самагону і самагоннай брагі, у тым ліку 559,5 літра фальсіфікаваных спіртных напояў.

Звяртаюся з вялікай просьбай да грамадзян, якія маюць інфармацыю пра асоб, што незаконна вырабляюць спіртныя напоі, паведамляць аб гэтых фактах па тэлефонах гарачай лініі: ГТС 8(0212)21-08-63, МТС 8(029)511-22-16, Velcom 8(029)314-08-63, або ў Лепельскі РАУС на нумар 8(02132)4-70-83 або 102. Ананімнасць гарантуецца.

Віталь БАРАДЗЕЙКА,

намеснік начальніка

аддзела аховы

правапарадку і прафілактыкі

Лепельскага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.