Па пуцёўках Саюзнай дзяржавы

Адпачылі і 25 дзяцей з Тульскай вобласці Расіі і 60 — з Чэрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці, што знаходзіліся на працягу 21 дня па пуцёўках Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Яны не толькі праходзілі рэабілітацыю, але і наведалі Музей прыроды ў Домжарыцах і вальеры з дзікімі жывёламі Бярэзінскага біясфернага запаведніка, былі на Дні горада ў Лепелі, зрабілі экскурсію ў Музей Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску і г. д. Зараз ужо прыбылі на аздараўленне па падобных пуцёўках 50 школьнікаў з Бранскай вобласці РФ і 35 дзяцей з Іўя Гродзенскай. Звычайна такіх заездаў бывае тры вясной і два — восенню.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.