Пацярпелыя падалі заявы аб крадзяжах з іх дачных дамоў

1311397410_zamok-768x576Наступныя выпадкі аб’ядноўвае адна абставіна — усе пацярпелыя падалі заявы аб крадзяжах з іх дачных дамоў і гаспадарчых пабудоў у адзін дзень. У 8.45 раніцы ў РАУС звярнуўся лепяльчанін-пенсіянер, 1951 года нараджэння, што з яго дачнага дома ў вёсцы Верабкі скралі электрычную вадзяную помпу коштам у 200 рублёў.
А дзявятай гадзіне паступіла паведамленне ад індывідуальнага прадпрымальніка з Мінска аб крадзяжы з дома ў вёсцы Чарніцы: здабычай злодзея сталі электраінструменты і зварачны апарат. Урон ацэнены ў 300 рублёў.
Апоўдні міліцыянеры выехалі на выклік у вёску Новыя Валосавічы. Там у мясцовага жыхара з гаража прапалі матаблок і навясное абсталяванне да яго — усяго на 1300 рублёў. Чым цяпер чалавеку апрацоўваць свой агарод?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.