Памятныя знакі

З Санкт-Пецярбурга чатыром блакаднікам Ле­нінграда — лепяльчанам Сяргею Міхно, Барысу Парадкіну, Лідзіі Аўдзеенка і жыхару Заслонава Аляксандру Рэйху — прыслалі памятныя знакі, прысвечаныя 70-годдзю зняцця блакады горада на Няве ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Уручэнне ўзнагарод правялі прадстаўнікі раённага савета ветэранаў.

Выйшлі ў фінал

Закончыліся папярэднія гульні чэмпіянату раёна па міні-футболе, у якіх прынялі ўдзел 12 каманд. У фінал выйшлі шэсць спартыўных дружын — ЛКУВП ЖКГ “Лепель”, ААТ “Лепельскі МКК”, аграрна-тэхнічнага каледжа, дзяржпрафліцэя, ДЭУ №37 і зборная каманда Заслонава. У матчах паміж сабой, якія зараз праходзяць па суботах у зале раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, яны вызначаць пераможцу і прызёраў спаборніцтваў.

Другасная занятасць

У раёне актыўна вядзецца работа па арганізацыі другаснай занятасці студэнтаў і школьнікаў. Толькі летась былі сфарміраваны 33 студэнцкія атрады, у якіх працавалі 664 чалавекі.

Падсяванне завершана

У СВФ “Заазер’е” ААТ “Лепельскі МКК” паспяхова завершана падсяванне шматгадовых траў па азімых палетках. Усяго аперацыя праведзена на 590 гектарах.

Вытворчы цыкл

Работнікі СВФ “Заазер’е” аднымі з першых у раёне прыступілі да падкормкі азімых пасеваў мінеральнымі тукамі. У першы ж дзень азотнымі ўгнаеннямі было падкормлена больш за 20 гектараў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.