Пашчыравалі дарожнікі і на шашы “Лепель — Велеўшчына”

Філіял “Лепельскае ДРБУ №202” КУП “Віцебскаблдарбуд” на асфальтаванай дарозе Лепель — Красналукі, на адрэзку ад восьмага і да 9,4 кіламетра, які доўжыцца на амаль паўтара кіламетра, зрабіў ямачны рамонт, выроўніванне і пашырэнне дарожнага палатна, яго паверхневую апрацоўку бітумнай эмульсіяй і шчэбенем. Гэта палепшыла бяспеку руху па шашы, павялічыла тэрмін яе эксплуатацыі.
Пашчыравалі дарожнікі і на шашы “Лепель — Велеўшчына” старажытнага Барысаўскага бальшака — самага блізкага шляху ў Мінск і вобласць сталіцы. Работнікі філіяла “Лепельскае ДРБУ №202” КУП “Віцебскаблдарбуд” зрабілі ямачны рамонт праезнай часткі шашы на мосце праз раку Эсу каля вёскі Гадзіўля і ліквідавалі глыбокія выбоіны ў асфальтаваным пакрыцці на некалькіх сотнях метраў паміж Гадзіўляй і паваротам на Велеўшчыну.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.