Паспяхова выступілі каманды Лепельскага раёна на абласным этапе рэспубліканскай спартакіяды “Каласок”

Паспяхова выступілі каманды Лепельскага раёна на абласным этапе рэспубліканскай спартакіяды “Каласок” для дзяцей і юнакоў аграгарадкоў і сельскіх населеных пунктаў. Футбалісты малодшай узроставай групы (2002 — 2004 гадоў нараджэння) занялі першае месца, гульцы старэйшай (2000 — 2001 гг.) заваявалі срэбраныя медалі.

Дваццаць першага верасня на гарадскім стадыёне адбудзецца фінал рэспубліканскай спартакіяды, дзе Віцебскую вобласць прадставяць футбалісты раёна.
— Мы рыхтуемся прыняць гасцей з рэспублікі і яшчэ больш упрыгожым тэрыторыю каля спартыўнага комплекса, — адзначае намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак. — Набылі больш за восемдзесят саджанцаў туй, з вёскі Сітнікі прывезлі валуны. Сродкі на добраўпарадкаванне ўзяты з раённага суботніка. У сераду “талакой” папрацуюць работнікі райвыканкама і аддзела адукацыі, спорту і турызму.
Рэпартаж пра добраўпарадкаванне чытайце ў бліжэйшых нумарах газеты.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.