Паводле даных раённай метэа­станцыі, люты сёлета выдаўся нашмат цяплейшым за сярэднекліматычную норму

проггноз погоды Паводле даных раённай метэа­станцыі, люты сёлета выдаўся нашмат цяплейшым за сярэднекліматычную норму. Пры сярэднегадавым паказчыку -7 С тэмпература складала +1 С. Самым цёплым стаў дзень другога лютага, калі паветра прагрэлася да +7 С, тым самым перасягнуўшы рэкорд лютага 2002 года, калі тэмпература днём дасягнула пяціградуснай адзнакі. Самай халоднай была ноч з 17 на 18 лютага, тады слупкі тэрмометраў апусціліся да -9 С.

Ветранай выдалася першая дэкада, у гэтыя дні вятры дзьмулі з хуткасцю 13 — 15 метраў за секунду. Потым вятры прыціхлі, каб 22 лютага абудзіцца зноў. У той дзень парывы ветру дасягалі 16 метраў за секунду.

За месяц агулам выпала кліматычная норма ападкаў — 40 міліметраў. Аднак размяркоўва­ліся яны нераўнамерна. Люты палі сустрэлі з мізэрным снегавым покрывам (1-2 сантыметры), якое да канца першай дэкады растала цалкам. 12 лютага зноў пачаўся снегапад, да 15-га вышыня снегу дасягнула 11 сантыметраў, аднак гэта было ўдвая менш за сярэднегадавую норму. Цяпер вышыня снегавога покрыва вагаецца ў межах чатырох-пяці сантыметраў.

Прагназуючы надвор’е на сакавік, спецыялісты метэастанцыі прыходзяць да высновы, што тэмпература ў сярэднім чакаецца да пяці градусаў вышэй за сярэдне­кліматычную норму. Аднак па начах усё ж такі магчымыя замаразкі да 15-20 градусаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.