Перамогі лепяльчан на турніры

З шэрагам новых перамог прыехалі з Трэцяга адкрытага турніру “Кубак Мінска” юныя спартсмены — выхаванцы секцыі таэквандо Беларускага грамадскага аб’яднання “Таэквандо”.

У комплексе практыкаванняў “Туль” першае месца заняла Ксюша Галуза, другое месца прысуджана Жэню Агапоньку і Яўгену Маркоўскаму.

Добра праявілі сябе нашы спартсмены і ў комплексе практыкаванняў “Спарынг”. Ва ўзроставай катэгорыі дзесяць — трынаццаць год, вагавая катэгорыя — звыш 44 кілаграмы, лідарам стала Ксюша Галуза. У катэгорыі дзесяць — адзінаццаць год (звыш 52 кілаграмы) лідарам стаў Ягор Хацкевіч. Другое месца ў “Спарынгу” прысуджана Раману Сухарукаву (восем — дзевяць год, 26 кілаграмаў), Раману Быкаву (дзесяць — адзінаццаць год, 40 кілаграмаў), а таксама Жэню Агапоньку (чатырнаццаць — сямнаццаць год, 68 кілаграмаў). Трэцяе месца ў гэтым комплексе практыкаванняў заняў Іван Аўтух (дзесяць — адзінаццаць год, 34 кілаграмы).

З сабой юныя спартсмены прывезлі Дыпломы, медалі і шмат прыемных уражанняў.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.