Пісьменнікі на Лепельшчыне

IMG_0255У межах сумеснага праекта “Літаратурнае падарожжа” адбылося выязное мерапрыемства Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Саюза пісьменнікаў Беларусі на радзіму выдатнага беларускага паэта Тодара Кляшторнага. Сустрэча пісьменнікаў і супрацоўнікаў музея з жыхарамі г. Лепеля і аграгарадка Камень была прымеркавана да 112-гадавіны з дня нараджэння творцы. На вечарыне прагучалі вершы Тодара Тодаравіча, беларускія майстры слова ўспомнілі нялёгкі жыццёвы шлях паэта. Нездарма яго называюць “беларускім Ясеніным”. Жыцце абодвух, як метэор, прамільгнула на небасхіле: хутка, ярка, незабыўна. Аднак вершы жывуць — жыве і Тодар Тодаравіч у нашых сэрцах.
Яўген МУДРЫ

IMG_0294IMG_0244

IMG_0234

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.