По традиции в начале февраля прошел день героя лепельской гимназии

erashovПа традыцыі на пачатку лютага прайшоў дзень героя гімназіі. Вучні і настаўнікі ўшанавалі памяць Героя Савецкага Саюза Івана Міхайлавіча Ерашова, чыё імя носіць навучальная ўстанова. Актывісты піянерскай дружыны “Ветразь” падрыхтавалі да свята відэаролікі пра самалёт “ІЛ-2”, на якім лятаў Ерашоў, пра яго ўзнагароды — шэсць медалёў і шэсць ордэнаў, сярод якіх Залатая Зорка героя, і пра яго біяграфію. На міні-выставе можна было пабачыць інфармацыю пра самалёты часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.