Под контролем — производство молока

img_9509На базе КУВСГП «Лепельскае» адбылося выязное пасяджэнне калегіі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Падчас сустрэчы кіраўніцтва раёна з адказнымі спецыялістамі былі абмеркаваны вынікі працы за 9 месяцаў бягучага года ў галіне жывёлагадоўлі.
Якіх вынікаў удалося дасягнуць і што яшчэ патрэбна зрабіць па нарошчванні аб’ёмаў жывёлагадоўлі? – адказы на гэтыя пытанні далі не толькі кіраўнікі арганізацый раёна, а і спецыялісты абласнога ўзроўню. Удзел у мерапрыемстве прынялі Уладзімір Машэра, першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, а таксама Уладзімір Сафронаў, першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Віцебскі мясакамбінат».

Алгарытм дзеянняў павінен выконвацца
У рамках выязной калегіі прадстаўнікі галіны наведалі два аб’екты – малочнатаварны комплекс «Цаліна» і малочнатаварную ферму «Вялікі Поўсвіж». Былі дэталёва абмеркаваны тэмы вытворчасці малака і вырошчвання здаровага маладняку.
– Наша асноўная задача – выйсці на высокія паказчыкі па вытворчасці малака. Каб зрабіць гэта, у першую чаргу неабходна ўзмацніць кантроль за жывёлай, якая падлягае асемяненню. Рэктальнае абследаванне кароў, выяўленне праблем са здароўем у жывёлы, паэтапнае лячэнне – алгарытм дзеянняў павінен выконвацца спраўна. Кожную жывёліну трэба абследаваць і вызначыць, што з ёй трэба рабіць. Тэхналогіі лячэння і кармлення павінны быць на жорсткім кантролі, – падкрэсліў Уладзімір Машэра.
Уладзімір Аляксандравіч закрануў таксама і пытанні арганізацыі рабочага працэсу спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны.
– У кожнай гаспадарцы неабходна строга вызначыць службовыя абавязкі – гэта датычыць і кіраўніка, і вартаўніка. У які час праводзіць тэрмаметрыю, калі праветрываць стойлавае памяшканне, з якой перыядычнасцю карміць – гэтыя і іншыя моманты павінны быць прапісаны і дакладна выконвацца. Строгае выкананне абавязкаў дазволіць пазбегнуць тэхналагічных збояў, – падкрэс­ліў Уладзімір Машэра.

Пленарная частка: высновы
і даручэнні
У рамках выязнога пасяджэння адбылася і пленарная частка сустрэчы. Са справаздачай «Аб выніках работы сельскагаспадарчых арганізацый за 9 месяцаў 2020 года» выступіла Вікторыя Падабед, намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Як адз­начыла спецыяліст, за справаздачны перыяд тэмп росту валавой прадукцыі па сельскагаспадарчых арганізацыях Лепельскага раёна склаў 100,5%, у тым ліку ў галіне жывёлагадоўлі – 94,3%.
За студзень-верасень бягучага года вытворчасць малака склала 20580 тон, або 97,1% да ўзроўню мінулага года. Не дасягнулі ўзроўню вытворчасці малака аналагічнага перыяду 2019 года ААТ «Ладасна» – 96,9%, КУВСГП «Лепельскае» – 79,4% і СВФ «Заазер’е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» – 98,9%.
За справаздачны перыяд атрымана прыплоду цялятаў 4938 галоў, што больш на 47 галоў да ўзроўню мінулага года. Аднак у КУВСГП «Лепельскае» прыплод да ўзроўню мінулага года зменшыўся на 180 галоў, у ААТ «Лепельаграсэрвіс» – на 21.
У той жа час станоўчая дынаміка адзначаецца ў пытанні павелічэння захаванасці буйной рагатай жывёлы. Так, за 9 месяцаў зніжаны падзеж буйной рагатай жывёлы на 4 галавы да ўзроўню мінулага года, – падкрэс­ліла Вікторыя Падабед.
* * *
img_9499Па выніках пасяджэння быў распрацаваны дакладны алгарытм дзеянняў, які рэгламентуе працу жывёлагадоўчай галіны. Сельскагаспадарчым прадпрыемствам раёна даручаны пастаяннае падтрыманне парадку на жывёлагадоўчых фермах і комплексах, забеспячэнне наяўнасці неабходнай колькасці ветэрынарных прэпаратаў для лячэння, прафілактыкі захворванняў, сінхранізацыі і санацыі жывёлы, а таксама захаванне тэхналагічных патрабаванняў пры правядзенні ацёлу, утрыманні і кармленні нованароджаных цялятаў. Гэтыя і іншыя пытанні ўзяты на кантроль ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.