Подано заявление на доработку программы

2У артыкуле «Імклівыя крокі развіцця раёна», які быў апублікаваны ў №60 (11825) раённай газеты «Лепельскі край» за 28 ліпеня бягучага года, быў закрануты шэраг пытанняў, якія паступілі да старшыні райвыканкама Міхаіла Кісялевіча ў час сустрэчы з работнікамі КУВСГП «Лепельскае».

 

Так, работнікі прадпрыемства звярнулі ўвагу на тое, што раней яны атрымлівалі тавары за кошт заработнай платы ў магазіне «Універсам». Аднак з увядзеннем камп’ютарызаванага разліку гэта стала немагчымым. Грамадзянам прапанавана набываць тавары ў магазіне «Прадукты» №25 (юбілейны). Аднак ім хацелася б рабіць пакупкі менавіта ў магазіне «Універсам», дзе прадстаўлены больш шырокі асартымент тавараў.
Пытанне было адрасавана дырэктару Лепельскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства Рыгору Стошу, які паведаміў:
«З мэтай выканання плана, зацверджанага Белкаапсаюзам, магазін №18 «Універсам», размешчаны ў г.Лепелі па вул.Міру, з 10 ліпеня бягучага года пераведзены на аўтаматызаваную сістэму бізнес-працэсаў гандлю. Распрацоўшчыкамі праграмы LSFusion з’яўляецца УП «Вылічальны цэнтр БКС».
У сувязі з тым, што гэта праграма новая і праходзіць адпрацоўку, асобны пералік работ, у тым ліку продаж тавараў пабочным арганізацыям, пакуль у ёй не прадугле­джаны і патрабуе дапрацоўкі.
Заяўка на дапрацоўку праграмы пададзена на УП «Вылічальны цэнтр БКС» 15 ліпеня бягучага года.
Святлана ВАЗНЯК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.