Подозреваемой в жестоком убийстве предъявлено официальное обвинение

Працяг тэмы — «Кровавый день рождения»

1372595121_v-letnem-lagere-14-letnjuju-devochku-zakovali-v-naruchniki

У №16 за 24 лютага была змешчана публікацыя “Жорсткі дзень нараджэння”, дзе намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта даваў інфармацыю аб забойстве жанчыны, якое адбылося 18 лютага. На сёння з РАСК паступілі звесткі аб ходзе следства. У адносінах падазронай жанчыны пракурорам раёна вынесена пастанова аб яе арышце і прад’яўленні ёй абвінавачання ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага пунктам 6 часткі 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса Беларусі (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю).

Абвінавачваемая зараз знаходзіцца на стацыянарнай судова-псіхіятрычнай экспертызе. Жанчына некалькі разоў рабіла спробы скончыць жыццё самагубствам.

Тофік Дзямешка, начальнік РАСК, маёр юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.