Полезная традиция

dsc_0314
У Дзень Перамогі ўжо стала традыцыяй праводзіць лёгкаатлетычную эстафету на прызы газеты “Лепельскі край”. Вельмі сімвалічна, што яна праходзіць менавіта ў гэты дзень. Дадзенае мерапрыемства не страчвае сваёй папулярнасці ўжо на працягу дзесяцігоддзяў.

dsc_0307І хоць надвор’е не абяцала быць сонечным, удзельнікі эстафеты з пазітывам падыходзілі, віталі адзін аднаго і жадалі поспеху сапернікам. Падтрымаць сваіх вучняў, сяброў і калег збіраліся на спартыўную пляцоўку жыхары горада і раёна. І хоць у гэты час святкаванне было ў самым разгары ў парку, балельшчыкаў сабралася нямала.
dsc_0320Сёлета эстафета мела адрозненне ад мінулагодніх — этапы забегаў праляглі па новым маршруце. Стартавалі і фінішавалі ўдзельнікі не на на плошчы Свабоды, а на гарадскім стадыёне. Такое змяненне было ўнесена для большай бяспекі спартсменаў. У ранейшыя гады было праблематычна спаборнічаць бегунам з-за руху лепяльчан і гасцей горада, якія пераходзілі ўвесь час дарогу і стваралі перашкоды.
Пасля прывітальнага слова галоўнага рэдактара раённай газеты “Лепельскі край” Святланы Вазняк прыйшоў час забегаў.
Прагучала каманда: “На старт!” — і лёгкаатлеты рушылі наперад.
З першай хвіліны была ўпэўнена, што барацьба за прызавыя месцы будзе доўжыцца да самай фінішнай рысы. Так яно і выйшла.
Спачатку змагаліся каманды навучальных устаноў. Моладзь упэўнена з кожнай секундай набывала хуткасць, спрытна перадавала эстафетную палачку іншым удзельнікам каманды. Навучэнцы з кожнай школы годна прадстаўлялі сваю ўстанову, аднак перамагае мацнейшы, у дадзеным выпадку — хутчэйшы.
Сіла волі і духу дапамагла камандзе сярэдняй школы №1 стаць ужо не першы раз лідарам. Намаганні апраўдаліся. Яна ў прызёрах! Кубак дастаўся ў няпростай барацьбе, навучэнцы паказалі добры вынік. Кірыл Дзямко, Віктар Палавінскі, Вікторыя Іванова, Галіна Шрамко, Анастасія Мілая, Дар’я Еўтушэўская, Сяргей Крывіцкі і Даніла Варошка — пераможцы.
Хоць крыху і змяніўся склад каманды, аднак дзякуючы прафесіяналізму настаўніка фізкультуры Валерыя Булаха мы ўбачылі зладжанасць у спартыўным калектыве, як быццам працуюць разам шмат гадоў. Хочацца адзначыць і ўдзельнікаў каманды. Напрыклад, Сяргей Крывіцкі з’яўляецца прызёрам раённых спаборніцтваў па зімовым і летнім шматбор’і «Абаронца Айчыны», а таксама па дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексе Рэспублікі Беларусь, на «Снежным снайперы» стаў другім, прызёр “Лепельскай мілі”. Кірыл Дзямко — таксама прызёр “Лепельскай мілі” і пераможца раённых спаборніцтваў па зімовым мнагабор’і дапрызыўнікоў “Абаронца Айчыны”. Кожны ўдзельнік каманды неаднаразова праслаўляў сваю навучальную ўстанову.
Каманда Бароўскай сярэдняй школы заняла другое месца. На трэцяй прыступцы апынулася Заслонаўская сярэдняя школа.
Сярод гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый прыемна адзначыць калектыў філіяла “Лепельскі МКК” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, які заняў першае месца. Спорт у гэтым калектыве пануе даўно, з кожным годам павялічваюцца дасягненні.
Каманда КУВП “Бароўка” заняла другое месца. Кіраўніцтва прадпрыемства шмат увагі надае спартыўнаму жыццю калектыву, які ўдзельнічае ў шматлікіх гарадскіх мерапрыемствах. Гэта яшчэ адзін годны прыклад таго, як трэба ставіцца да здаровага ладу жыцця.
Лідарамі сярод аграгарадкоў сталі спартсмены са Стай. Каманда аграгарадка Слабада заняла другое месца, аграгарадка Камень — трэцяе.
Пераможцы і прызёры эстафеты былі ўзнагароджаны памятнымі кубкамі, медалямі і дыпломамі. А каб адчувалася сапраўднае свята — яшчэ і смачным тортам. Выдатная традыцыя працягваецца! Спадзяёмся, што праз год да яе далучыцца яшчэ большая колькасць людзей, неабыякавых да спорту.
Падобныя мерапрыемствы накіраваны на высакародныя мэты: развіццё спорту і падтрымку здаровага ладу жыцця. Да гэтага ўсім нам трэба імкнуцца.
Увесь час сярод спартсменаў панаваў пазітыўны настрой, удзельнікі абменьваліся ўражаннямі, віншавалі адзін аднаго. Безумоўна, спаборніцкі працэс прысутнічаў, але не перашкаджаў з павагай адносіцца да сапернікаў. Акрамя гэтага, у вялікае свята было і жаданне выканаць грамадзянскі абавязак перад тымі, каму мы абавязаны мірным, шчаслівым жыццём. Мэта гэтага спартыўнага мерапрыемства, лічу, дасягнута.
Н. МІЦЬКІНА.
На здымках: каманды-пераможцы.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.