После бутылки-другой спиртного собственник мобильника внезапно поднял панику

otravlenieУ кватэры лепяльчаніна сабралася кампанія, адзначалі Дзень дэсантнікаў. Хаця пры гэтым за сталом ніводнага дэсантніка не было — адны мясцовыя п’янтосы. Свята было для іх проста прыкрыццём, маўляў, не проста так п’ём.
У пэўны момант адзін з сабутэльнікаў дастаў мабільны тэлефон, стаў ім выхваляцца. Варта зазначыць, што рэч сапраўды была сучасная, з мноствам функцый. Пакрасаваўшыся, паклаў яго на стол, нібыта чакаў тэлефанаванняў, а на самой справе — каб сабутэльнікі яшчэ раз паглядзелі.
Пасля пляшкі-другой спіртнога ўласнік мабільніка раптоўна падняў паніку — дарагая рэч прапала! Прапаў пры гэтым і адзін з гасцей. Патэлефанавалі ў міліцыю. Аператыўнікі падазронага затрымалі на вуліцы, мабільнік быў у яго кішэні.
Пра асобу падазронага варта распавесці асобна. Чалавек мае ажно 13 судзімасцяў! У студзені ў чарговы раз выйшаў з месцаў пазбаўлення волі і зноў туды! Міжволі ўспамінаецца рэпліка з савецкага фільма “Джэнтльмены ўдачы”: “Украў. Выпіў. У турму”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.