Последствия грозы

grozaУ канцы ліпеня па тэрыторыі Лепельскага раёна пракацілася навальніца, у выніку на зямлю вылілася вялікая колькасць ападкаў. Разам з тым маланкамі былі пашкоджаны пэўная апаратура і бытавая тэхніка. У прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” пададзены заявы на тры пашкоджаныя стабілізатары напружання, халадзільнік, два цюнары, тэлевізар, два радыётэлефоны. На сёння прынята рашэнне па выплаце страхавой кампенсацыі за знішчаны тэлевізар маркі Samsung на суму 580 рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.