Поступило официальное письмо, в котором предписывается выпустить 500 тонн сухого молока для поставки в Венесуэлу

moloko_1_0Па інтэрнэт-рэсурсах на днях прайшла інфармацыя аб тым, што Беларусь выдзяляе 500 тон сухога малака ў якасці дапамогі Венесуэле. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Таксама паведамлялася, што сухое малако мяркуецца выпусціць на ААТ “Лепельскі малочнакансервавы камбінат” і прадпрыемстве “Беллакт”.
На малочнакансервавым камбінаце карэспандэнту пацвердзілі, што паступіла афіцыйнае пісьмо, у якім прадпісваецца выпусціць 500 тон сухога малака для пастаўкі ў Венесуэлу. Пакуль што невядома, у якой прапорцыі будзе размеркавана заданне, але лепяльчане спадзяюцца як мінімум на палову заяўленага аб’ёму. На нашым баку такія моцныя аргументы, як вопыт паставак. У мінулыя гады Лепельскі МКК адгружаў сваю прадукцыю ў лацінаамерыканскую краіну. Мы добра знаёмыя з вытворчымі стандартамі краіны — Kavenin, згодна з ім сухое малако павінна быць узбагачана вітамінамі А і Д.
Аплата плануецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на міжнародную эканамічную і гуманітарную дапамогу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.