Поздравление от руководства района работникам коммунальной службы


Паважаныя жыхары Лепельшчыны!
Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі — гэта свята, якое аб’ядноўвае людзей адной з самых важных і неабходных прафесій. Штодзень работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі клапоцяцца пра тое, каб у нашых дамах былі створаны належныя парадак і чысціня, каб жылыя аб’екты былі забяспечаны цяплом і святлом, каб своечасова былі праведзены рамонтныя работы. Нярэдка работнікам жыллёва-камунальнай службы прыходзіцца працаваць у напружаным рэжыме, тэрмінова ўхіляць непаладкі, ліквідаваць аварыі. Аднак любую працу выканаць лёгка калектыву прафесіяналаў, вопытным і добрасумленным работнікам.
Дзякуючы працавітым рукам работнікаў камунальнай службы Лепельшчына выглядае прыгожай, квітнеючай, радуюць вочы яе чыстыя, прыбраныя вуліцы. Вялікі дзякуй вам, работнікі камунальнай службы, за штодзённую добрасумленную працу, за адказнасць і ўменне выканаць сваю работу на належным узроўні. Няхай вас ніколі не пакідаюць моцнае здароўе, дабрабыт ва ўсіх справах, шчасце, аптымізм! Няхай у ваш адрас не сціхаюць шчырыя словы падзякі за своечасовую дапамогу! Са святам вас, паважаныя!
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.