Поздравление работникам коммунальной службы от депутата Игоря Мартынова

Паважаныя работнікі жыллёва-камунальнай службы!
Немагчыма ўявіць нашу жыццядзейнасць без работы людзей, для якіх стала прызваннем штодзень клапаціцца пра дабрабыт іншых. Работнікі КУВП “Бароўка” аператыўна вядуць рамонтныя работы, сочаць за парадкам у пад’ездах дамоў, робяць усё належнае для таго, каб і дома, і на працы кожны з грамадзян адчуваў сябе камфортна.
Ад усёй душы віншую работнікаў жыллёва-камунальнай службы з іх прафесійным святам і шчыра жадаю, каб іх ніколі не пакідалі моцнае здароўе, поспех ва ўсіх справах і выдатны настрой! Няхай людзі будуць заўсёды ўдзячныя ім за аператыўнасць і бездакорнае выкананне даручанай справы!
Ігар МАРТЫНАЎ,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.