Поздравляем аграриев района с профессиональным праздником!

f85c0f26-74de-451f-8361-0fa7c24095aaПаважаныя работнікі і ветэраны аграрнай галіны!
Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу аб’ядноўвае перадавых камбайнераў, кіроўцаў, жывёлаводаў, аператараў машыннага даення – усіх людзей, якія сваёй штодзённай бездакорнай працай памнажаюць агульны дабрабыт Лепельскага раёна. Гэта свята невыпадкова адзначаецца ў пару глыбокай восені – усё сабрана з палёў і ссыпана ў засекі. Грамадскае пагалоўе жывёлы пераведзена на зімовае стойлавае ўтрыманне. Падведзены значныя вынікі работы ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі. Такім чынам, з’явілася добрая падстава для святкавання – захавалася станоўчая дынаміка развіцця ўсіх галін сельскагаспадарчай вытворчасці. Па ўсіх напрамках работы аграрнай галіны ўдалося дасягнуць важкіх вынікаў.
Наперадзе ж – новыя задачы, планы і перспектывы, а разам з тым – важныя здзяйсненні і значныя этапы развіцця.
Ад усёй душы жадаем работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны Лепельшчыны моцнага здароўя, новых працоўных здзяйсненняў, натхнення ў ажыццяўленні светлых мар і задум, а таксама далейшай працы на карысць сябе, сваёй сям’і і грамадства.
Шаноўныя працаўнікі! Няхай жа вам па жыцці спадарожнічаюць толькі моцнае здароўе, аптымізм, упэўненасць у сваіх сілах, жыццёвы дабрабыт і поспех ва ўсіх справах! Няхай жа лепшыя здабыткі ветэранаў стануць для вас кропкай адліку ў дасягненні новых вышынь! Са святам, шаноўныя!
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт. Лепельскі раённы Савет дэпутатаў

One thought on “Поздравляем аграриев района с профессиональным праздником!

  • 21.11.2020 в 11:46 пп
    Permalink

    Поздравляю всех работников сельского хозяйства с ПРАЗДНИКОМ! Работа на земле — это очень тяжелый и в тоже время очень нужный труд.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.