Поздравляем с Днем учителя!

Дзень настаўніка, які святкуецца ў першую нядзелю кастрычніка, аб’ядноўвае людзей адной з самых важных і высакародных прафесій. Быць настаўнікам — гэта значыць, быць шчырым, адкрытым, пранікнёным чалавекам, які штодзень з асаблівай цярплівасцю і ўвагай выхоўвае наша будучае пакаленне, раскрывае перад вучнямі шматгранны свет ведаў. Выдатныя вучоныя, здольныя інжынеры, эканамісты, урачы, механізатары, аграномы — спецыялісты розных галін, якія дасягнулі значных працоўных вышынь, калісьці спасцігалі азы навук у настаўніка.

Вынік штодзённай клапатлівай працы педагогаў — значныя дасягненні вучняў, якія становяцца пераможцамі і прызёрамі алімпіяд па шэрагу дысцыплін. Не аднойчы выпускнікі ўстаноў адукацыі раёна ў час цэнтралізаванага тэсціравання па шэрагу дысцыплін атрымлівалі 100 балаў. Педагогі гімназіі, школ, выхавальнікі дзіцячых ясляў-садоў выкарыстоўваюць у сваёй рабоце найноўшыя метады і перспектыўныя пачаткі, якія садзейнічаюць развіццю інтэлектуальнай і творчай асобы.

Дарагія педагогі! Нізкі паклон за вашу штодзённую бездакорную працу, уменне зазірнуць у душу дзіцяці і выхаваць асобу! Няхай жа вас ніколі не пакідаюць моцнае здароўе, бадзёрасць, новыя творчыя ідэі, дабрабыт ва ўсіх справах, вытрымка і жыццёвы аптымізм! Няхай у ваш адрас не сціхаюць цёплыя словы прызнання ад удзячных вучняў, іх бацькоў, а высакародная праца заўсёды прыносіць толькі радасць і задавальненне!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.