Пожар в магазине Лепеля

0109d752b3bfccb977737be40a46823aНоччу, у 04.36 16 кастрычніка паступіла паведамленне аб пажары ў краме рытуальных тавараў на вуліцы Лабанка прыватнага прадпрыемства “Статус Металік плюс”. Вялікі драўляны будынак абкладзены цэглай, 1928 года пабудовы, калісьці ў ім размяшчалася раённая бальніца.
Пажарныя машыны прыбылі на месца за шэсць хвілін, яшчэ 12 спатрэбілася на ліквідацыю загарання. Агнём пашкоджаны дах, столь, кавалак сцяны, маёмасць.
Галоўнай версіяй загарання разглядаецца наўмысны падпал.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.