Прагноз развіцця Лепельшчыны аптымістычны, а вынік?

Няпростым быў мінулы год для суб’ектаў гаспадарання Лепельшчыны. Супольнымі намаганнямі ўдалося пераадолець крызісныя тэндэнцыі, забяспечыць устойлівае функцыянаванне эканомікі рэгіёна. Выкананы заданні па намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай плаце, экспарце паслуг без уліку рэспубліканскіх прадпрыемстваў, суме сальда знешняга гандлю паслугамі ў цэлым па тэрыторыі і без уліку рэспубліканскіх, паказчыку па энерга­зберажэнні. Забяспечана станоўчая дынаміка па вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельгас­арганізацыях (104 працэнты), рознічным тавараабароце (106,3). Індэкс фізічнага аб’ёму прамысловай прадукцыі склаў 100,2 працэнта. Прад­прыемствамі адгружана 7,9 працэнта ад агульнага аб’ёму вытворчасці інавацыйнай прадукцыі, удзельная вага запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці ў фактычных цэнах склала 33,2 працэнта.
Парадавалі лепяльчан будаўнікі. Наваселлі сталі звычайнай з’явай. Уведзена ў эксплуатацыю 17111 квадратных метраў агульнай плошчы жылых дамоў.
Удзельная вага выдаткаў на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў у агульным аб’ёме інвестыцый дасягнула 25,9 працэнта, а прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове — 250 тысяч долараў ЗША. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг па камерцыйных арганізацыях у разліку на аднаго сярэдняспісачнага работніка за леташнія студзень — лістапад склала 330,9 млн руб., рэнтабельнасць продажаў у прамысловасці — 8,9 працэнта, у арганізацыях сельскай гаспадаркі — 0,8, у будаўніцтве — 5,4 працэнта.
Пазітыўныя змены ў сацыяльна-эканамічным развіцці, нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, змяншэнне складскіх запасаў, а з імі і рост даходаў насель­ніцтва і суб’ектаў гаспадарання радуюць. Хаця і негатыўных фактараў хапае. Не ўсе рэзервы прыведзены ў дзеянне. Ніжэй за ўзровень папярэдняга года асвоена інвестыцый у асноўны капітал, пастаўлена на экспарт тавараў у цэлым па тэрыторыі. Зніжэнне індэкса фізічнага аб’ёму дапушчана ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод», ААТ «Лепельскі электрамеханічны завод», філіялам «Лепельскі» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт», КУВП «Бароўка», ЛКУВП ЖКГ «Лепель». Са стратамі спрацавалі ААТ «Лепель-лён», Лепельскі філіял СТАА «Стацкевіч-спецвопратка», КУП “Лепельская ПМС”.
А наперадзе новыя гарызонты стваральнай працы, новыя вытворчыя рубяжы. Важна ўлічыць мінулагоднія ўрокі і не дапусціць паўтарэння прыкрых пралікаў і хібаў. На гэта і было нацэлена сваім вастрыём прынятае на пасяджэнні мясцовага органа ўлады рашэнне.

Бюджэтны пульс

Напаўненне галоўнай раённай скарбонкі наўпрост залежыць ад функцыянавання эканомікі. Аб тым мы распавялі ў папярэднім матэрыяле. А вось у бюджэт раёна за 2014 год паступіла 341139,7 млн рублёў, у тым ліку ўласных даходаў — 182280,6 млн (100,3 працэнта ад гадавога плана). Асноўнымі даходнымі крыніцамі з’яўляюцца падаходны падатак, падаткі на прыбытак і на даданы кошт, падатак на ўласнасць.
Дадаткова прыцягнута за кошт павышэння ставак падаткаў, размяшчэння грашовых сродкаў на дэпазітных рахунках 9842,9 млн рублёў.
На фінансаванне расходаў накіравана 340173,6 млн рублёў. Пры гэтым асноўная частка сродкаў выдаткавана на бюджэтны сектар. Забяспечана своечасовае і ў поўным аб’ёме фінансаванне заработнай платы, выкананы бюджэтныя абавязацельствы па аплаце камунальных паслуг, субсідзіраванні жыллёва-камунальных прадпрыемстваў.
Маглі жыць і лепш, калі б усе без выключэння суб’екты гаспадарання выконвалі свае абавязацельствы перад галоўнай скарбонкай рэгіёна. Шэрагам плацельшчыкаў, на вялікі жаль, не рэалізаваны даведзеныя заданні па выплаце падаткаў на прыбытак і даданую вартасць, падаходнага падатку. Сельскагаспадарчымі арганізацыямі графік пагашэння запазычанасці па бюджэтных пазыках выкананы толькі на 18,5 працэнта.
Пералік негатыўных наступстваў можна працягваць і далей. Сума крэдыторскай запазычанасці склала 12,2 млн рублёў, дэбіторскай — 75,2 млн. Засталося хіба на паперы заданне па аптымізацыі сеткавых паказчыкаў, зацверджанае рашэннем райвыканкама №277 “Аб зацвярджэнні комплексу мерапрыемстваў па эканоміі расходаў бюджэтных сродкаў і давядзенні заданняў бюджэтным установам». Фінансуемыя з бюджэту ўстановы і прадпрыемствы незаконна расходуюць бюджэтныя сродкі.
Райвыканкам прызнаў недастатковай работу асобных су­б’ектаў гаспадарання. Ад кіраўнікоў арганізацый, фінансуемых з бюджэту, запатрабавана не дапускаць заключэння дагавораў, якія не забяспечаны планавымі асігнаваннямі, засяро­дзіцца на мэтавым і эфектыўным выкарыстанні бюджэтных асігнаванняў, працягваць аптымізацыю сеткі ўстаноў.
Уладзімір
ШАЎЧЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.