Праграма для летніка

Работнікі Бароўскага цэнтра культуры і адпачынку адмыслова для дзяцей, якія адпачываюць у школьным стацыянарным летніку, наладзілі канцэртна-гульнявую праграму.

Дзеці разгадвалі загадкі і рэбусы, сустрэліся з казачнымі героямі, паслухалі канцэрт удзельнікаў дзіцячага гуртка сольных спеваў. Пастараліся юныя артысты Саша Ворчак, Дана Зінурава, Ангеліна Пятко, Оля Броднікава.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.