Прайшло заключнае ў гэтым навучальных годзе пасяджэнне клуба “Я грамадзянін”

30_3 Прайшло заключнае ў гэтым навучальных годзе пасяджэнне клуба “Я грамадзянін”, на якое ў цэнтральнай раённай бібліятэцы сабралася дванаццаць навучэнцаў ліцэя. Пасяджэнне называлася “Момант ісціны: ці ведаеш ты свае правы?” Падзяліўшыся на дзве каманды, падлеткі паўдзельнічалі ў пяці конкурсах: правялі размінку, пагаварылі пра правы чалавека, абмеркавалі абставіны здзейсненых злачынстваў, вытрымалі экзамен на кемлівасць і пачуццё гумару.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.