Праз тэрыторыю Лепельскага раёна прайшло ралі старажытных машын “Пекін-Парыж”

Праз тэрыторыю Лепельскага раёна прайшло ралі старажытных машын “Пекін-Парыж”. З Пекіна стартавалі 115 аўтамабіляў, каля паўсотні — даваеннага часу. Кожны абсталяваны сістэмай GPS, якая дазваляе прасачыць за экіпажам у фармаце рэальнага часу. Удзельнічаюць аўтамабілісты з усяго свету: Швецыі, Бельгіі, Даніі, Італіі і г. д. Агульны маршрут (13695 км) экіпажы праедуць за 36 дзён.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.