Представитель власти областного уровня поздравил лепельчан с Днём народного единства

З працоўным візітам намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Маркевіч наведаў наш раён. Сяргей Мікалаевіч сустрэўся з педагогамі дзіцячай школы мастацтваў і работнікамі Цэнтра сацыяльна-працоўнай, сацыяльна-бытавой і фізічнай рэабілітацыі інвалідаў Лепельскага раёна для абмеркавання пытанняў бяспекі жыццядзейнасці.

У першую чаргу прадстаўнік улады павiншавау лепяльчан са святам— Днём народнага адзiнства.

Па традыцыі прадстаўнік прафілактычнай структуры пачаў сваё выступленне з аператыўнай абстаноўкі па пажарах у рэгіёне і па краіне ў цэлым, расказаў пра асноўныя прычыны іх узнікнення, калі чалавечая бестурботнасць стала прычынай трагедыі.

Таксама ён акцэнтаваў увагу лепельчан, што з надыходам асенне-зімовага перыяду важна загадзя падрыхтаваць печы да ацяпляльнага сезона, а таксама ўспомніць асноўныя правілы далейшай яе эксплуатацыі.

Нагадаў і пра аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які здольны апавясціць нас у выпадку ўзнікнення пажару, а таксама прынцыпе яго працы, правілах эксплуатацыі.

Не засталася ў баку і тэма дзіцячага свавольства з агнём і траўматызму. Сяргей Мікалаевіч заклікаў не пакідаць дзяцей без нагляду, а больш часу надаваць навучанню правілам бяспекі жыццядзейнасці, бо пакінуўшы дзіцяці на хвіліну, можна страціць яго назаўсёды.

Пасля гэтага нагадаў прысутным правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння.

У завяршэнне выступлення Сяргей Маркевіч распавёў пра карысць мабільнага дадатку «МНС Беларусі: дапамога побач», які дапаможа не толькі дапоўніць свае веды аб бяспецы жыццядзейнасці, але і быць у курсе падзей неспрыяльных прыродных з’яў.

Наталля Храпавіцкая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.