Приезжают, живут, а просто зарегистрироваться, оформить законно свой статус «забывают»

2nelegalНелегалы — грамадзяне, як правіла, Расіі, якія па-ранейшаму не ўсведамляюць, што Беларусь — самастойная дзяржава са сваімі законамі і правіламі. Прыязджаюць, жывуць, а проста зарэгістравацца, аформіць законна свой статус “забываюць”. Вось і грамадзянін Д. жыў у Юркоўшчыне нелегальна. Летась яго затрымалі. Суд Лепельскага раёна прыгаварыў парушальніка да двух месяцаў арышту, прымусовай высылкі за межы Беларусі і яшчэ на год забараніў яму ўезд на тэрыторыю рэспублікі.
Пэўнае здзіўленне выклікаў ва ўчастковага інспектара міліцыі факт вяртання і нелегальнага пражывання Д. зноў жа ў Юркоўшчыне. Што ж цягнула парушальніка назад? Адказ просты — сям’я. У Юркоўшчыне жыве яго жонка, грамадзянка Беларусі. Аднак немагчыма зразумець, няўжо так цяжка было з самага пачатку зрабіць легальным, законным знаходжанне мужа ў Беларусі?
Зараз мужчына затрыманы, заведзена крымінальная справа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.