Приключения завершились печально

103-udarАднойчы ўвечары вясковец сустрэў прыяцеля і кажа:
— Сябра, мне прыйшла доўгачаканая пасылка — палатка. Заўтра ў Лепель паеду забіраць, паехалі са мной за кампанію.
— Згода!
На наступны дзень мужчыны, яшчэ не выйшаўшы з вёскі, выпілі спіртнога. Затым прадоўжылі ў Лепелі. А атрымаўшы на пошце новую палатку, вырашылі адзначыць набыццё новай рэчы, хоць пазней і казалі, што выпілі зусім няшмат, толькі бутэльку віна. На вакзале купілі білеты, селі ў аўтобус і, толькі выехаўшы з вуліцы Чуйкова на трасу “Мінск — Віцебск”, заўважылі, што… палатку недзе згубілі!
Паднялі трывогу, па іх патрабаванні вадзіцель спыніўся. Да вакзала дабеглі, ажно задыхаліся. Як ні дзіўна, палатка так і ляжала на тым жа месцы, ніводзін чалавек не паквапіўся на чужое. Узрадаваныя, сябры выпілі зноў.
Здавалася б, прыгод у адзін дзень было дастаткова. Аднак жа, напэўна, мужчынам іх падалося мала. Ужо набыўшы новыя білеты і чакаючы другога аўтобуса, гаспадар палаткі звярнуў увагу на двух маладых людзей, якія чакалі свой транспарт на суседняй пасадачнай пляцоўцы. Нічога не кажучы, без усялякай відавочнай прычыны ён падышоў і моцна ўдарыў аднаго з хлопцаў.
Супраць хулігана ўзбуджана крымінальная справа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.