Продажа новогодних ёлок

8436cfe65593541b113d8201cbeccec80fcb84be_8005a1d1b8eaab2bДля рэалізацыі навагодніх ёлак у Лепелі арганізаваны спецыялізаваныя ёлачныя базары. Першы працуе на паркоўцы за цэнтральнай аптэкай, другі – на рынку ІП Мацешы. Цана на дрэва залежыць ад яго велічыні. Вяскоўцы могуць набыць ёлку ў бліжэйшым лясніцтве.

Разам з тым аматарам самавольна высекчы ёлачку ў лесе пастаўлена надзейная заслона. Сумесныя рэйдавыя брыгады, у якія ўваходзяць прадстаўнікі лясгаса, прыродаахоўных інспекцый, міліцыі, патрулююць лясныя масівы.

Ужо затрыманы трое чалавек, яны аштафаваны. Напомнім, што штраф за самавольную высечку навагодняй ёлкі нашмат большы, чым цана яе пры афіцыйным продажы.

Валерый МАСЛЕНКА,

спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.