Происшествия в новогоднюю ночь

ppb-2016 У навагоднюю ноч і ва ўсе выхадныя дні дзяжурныя часці няслі службу ва ўзмоцненым рэжыме. Паводле паведамленняў з РАНС, 31 снежня зафіксавана адно загаранне пабудовы – ад перапалу печкі загарэлася лазня ў Жарсцвяніках. Прыбыўшая на месца пажарная машына хутка затушыла загаранне.

Зыходзячы з вопыту ранейшых гадоў, на ўзмоцнены рэжым службы было пераведзена і аддзяленне дзяржаўтаінспекцыі РАУС. За апошнія дзесяць гадоў ніводнае свята не абыходзілася без дробнага ДТЗ, у навагоднюю ноч вылоўлівалі да дзесяці аматараў праехаць за рулём нападпітку. Сёлета ж год пачаўся надзіва спакойна, дарожна-транспартных здарэнняў не зафіксавана, п’яных за рулём не выяўлена.

Дзяжурная служба РАУС паведаміла, што навагоднія святы таксама прайшлі вельмі спакойна, культурна. Боек, крадзяжоў і іншых правапарушэнняў не выяўлена.

 Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.