Пропал мобильный телефон стоимостью 245 рублей

huge_fec1abbc-8df3-49ca-9e15-ec3fc0a5f35dУ РАУС звярнуўся работнік прыватнага прадпрыемства “Радыял Трэйд” з заявай аб тым, што ў яго прапаў мабільны тэлефон коштам 245 рублёў. Расказваў, што ў сярэдзіне дня, каля 13.30, паклаў яго на лаўку каля дома па вуліцы Інтэрнацыянальнай. У 15 гадзін спатрэбілася патэлефанаваць. Падышоў, а мабільніка няма. Па факце ўзбуджана крымінальная справа.
Не мінула і дзесяці дзён, як прыйшло паведамленне з Лепельскага ваеннага санаторыя. Работніца гэтай установы 1975 года нараджэння, жыхарка Бароўкі, каля 18.40 пакінула тэлефон на стале ў сталовай санаторыя, дзе, уласна, і працавала. Праз гадзіну з невялікім заўважыла, што мабільніка няма. Жанчыне нанесены ўрон у 100 рублёў. Па факце крадзяжу вядзецца следства.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.