Прошло открытое первенство по гребле на байдарках и каноэ памяти мастера спорта СССР В.Я. Харкевича

40e597be-e613-4cdb-a3a2-113ff443b1f43deac9bc-1362-473f-9253-055c52571f55У Гарадоцкім раёне на возеры Лосвіда прайшло адкрытае першынство па веславанні на байдарках і каноэ. Чаму нас зацікавіла гэтае спартыўнае мерапрыемства? Яно прысвечана памяці вядомага лепяльчаніна, майстра спорту СССР Валерыя Якаўлевіча Харкевіча.

Спаборніцтва сярод выхаванцаў СДЮШАР і прадстаўнікоў іншых спартыўных клубаў вобласці адбыліся ў памяць пра прафесiйнага  трэнера спартыўнай школы Валерыя Харкевіча, якi ўзначальваў установу 25 год. Гэты чалавек уклаў усю душу ў развіццё воднага спорту, выхаваў не адно пакаленне спартсменаў.
Нямала навучэнцаў, выхаванцаў Валерыя Якаўлевіча, вярнулася ў родную школу ужо ў якасці трэнераў. Яны працягваюць актыўна займацца веславаннем, а таксама рыхтуюць юных спартсменаў.
У першынстве ўдзельнічала больш за 70 чалавек ад 10 да 15 гадоў з Новалукомля, Лепеля, Віцебска, Наваполацка, а таксама прадстаўнікі Віцебскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву.

Каманды спаборнічалі ў трох узроставых катэгорыях. Юныя спартсмены пераадольвалі тры дыстанцыі — 200 м, 500 м і 1 тысячу метраў.
У планах на будучыню — запрашаць спартсменаў не толькі з Беларусі, але і з-за мяжы.

Лепяльчане ў спаборніцтвах не падвялі сваіх трэнераў і паказалі высокія вынікі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.