Прошло заседание районной комиссии по гибели от внешних причин

48f09f93-7849-43df-944a-fe0e8933ad6e9c32e769-2203-40e9-8ca3-35fa3157dee687f844bf-9ede-4c46-993d-c146e4463831Сёння, падводзячы вынікі рэспубліканскага адзінага дня бяспекі, прайшло пасяджэнне камісіі па пытаннях папярэджання гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку надзвычайных сітуацый. У форме канструктыўнага дыялога абмеркавалі надзённыя пытанні прадстаўнікі РАУС, РАНС, раёна электрасетак, газавай службы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, ТЦСАН Лепельскага раёна, старшыні сельсаветаў і іншыя зацікаўленыя.

На парадку дня галоўным было пытанне аб выніках работы аглядавых камісій, а таксама суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні гібелі людзей у раёне ад знешніх прычын. Закранулася і тэма ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў для людзей пажылога ўзросту. Так, прагучала думка, што кожная арганізацыя, прадпрыемства ці ўстанова маглі б таксама паклапаціцца пра сваіх ветэранаў. А чаму б і не? Не такія ўжо вялікія грошы патрабуюцца на пакупку апавяшчальнікаў. Здавалася б, маленькая рэч, але вельмі часта выратоўвае жыццё сталым людзям.

Намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак адзначыў, што ў бягучым годзе сітуацыя стабільная, аднак расслабляцца нельга. Неабходна ўзмацніць работу аглядавых камісій у частцы правядзення адраснай індывідуальна-растлумачальнай працы з грамадзянамі.

Першы намеснік начальніка РАНС Андрэй Цімашкоў распавёў прысутным аб сітуацыі ў раёне, асноўных прычынах пажараў і мерах, рэалізацыя якіх можа дапамагчы ў вырашэнні пастаўленых задач.

Асноўныя прычыны — гэта неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў і іншыя. Хоць, трэба адзначыць, тлумачальная праца з грамадзянамі праводзіцца ў нашым раёне на рэгулярнай аснове.

Па выніках аналізу паказчыкаў па абследаванні домаўладанняў членамі аглядавай камісіі адзначана станоўчая дынаміка, бо такім чынам адбываецца знаёмства з людзьмі, іх праблемамі, а таму з’яўляецца магчымасць дапамагчы ў іх вырашэнні.

Асаблівую ўвагу прафілактычныя структуры надаюць абследаванню жылля і гаспадарчых пабудоваў адзінокіх людзей, сем’яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, а таксама грамадзян, якія схільны да злоўжывання спіртнымі напоямі. Домаўладальнікі атрымалі канкрэтныя рэкамендацыі па бытавой бяспецы.

Па выніках пасяджэння камісіі суб’ектам прафілактыкі быў дадзены шэраг даручэнняў, якія былі занесены ў пратакол для далейшага кантролю.

— Канкрэтную працу выконваюць многія суб’екты прафілактыкі, пачынаючы ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў і заканчваючы работнікамі школ, медустаноў. Падобныя пасяджэнні дазваляюць вызначаць напрамкі работы, прымаць своечасовыя рашэнні, каб папярэдзіць гібель людзей ад знешніх прычын, — рэзюмаваў Віктар Уладзіміравіч.

***

Кожнаму з нас варта паставіцца да сваёй бяспекі і сваіх блізкіх  больш сур’ёзна. Не будзе лішнім нагадаць родным людзям пра правілы. І яшчэ: калі ведаеце, што, напрыклад, у суседа праблемы з алкаголем і жыве ён у аварыйным доме — не маўчыце. Не будзьце абыякавымі.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.