Пры вобыску знойдзены спайс

Да супрацоўнікаў групы па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў і супрацьдзеянні гандлю людзьмі РАУС паступіла аператыўная інфармацыя, што ў  навучэнца з адной навучальнай установы ёсць наркотыкі.

Для праверкі ў яго дома правялі вобыск, пад час якога было выяўлена падазронае рэчыва. Экспертыза паказала, што гэта так званы спайс, маса — 0,4584 грама. Гэтай колькасці хапала на тры дозы. Заведзена крымінальная справа па артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.