Прыехаў у лепельскі Зялёны Востраў пагасцяваць да брата, а трапіў амаль на папялішча

0-9281299 На свята Перамогі ў госці да брата ў вёску Зялёны Востраў прыехаў брат. Як водзіцца, сустрэчу добра адзначылі спіртным, выпівалі ўвесь дзень, вечарам аблягліся спаць. Ноччу гаспадар пару разоў прачынаўся, хацелася курыць. Пад раніцу прачнуўся ад таго, што носам пачуяў дымны смурод. Кінуўся на кухню – убачыў агонь, полымем была ахоплена фіранка. Хуценька расштурхаў брата і разам выскачылі на вуліцу.

Пажарная машына прыбыла праз некалькі хвілін, аднак драўляны дом ужо палаў ваўcю. Ад яго ў выніку засталіся толькі сцены. А прычынай загарання стаў непатушаны недакурак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.