Прыпіска прызыўнікоў

У адпаведнасці з артыкуламі 8, 14 і 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад пятага лістапада 1992 года “Аб воінскім абавязку і ваеннай службе” ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2003 года Лепельскім райвыканкамам прынята рашэнне правесці ў студзені — красавіку 2016 года прыпіску грамадзян 2000 года нараджэння да прызыўнога ўчастка ваенкамата Лепельскага і Ушацкага раёнаў.

Грамадзянам мужчынскага полу 2000 года нара­джэння, а таксама грама­дзянам старэйшых прызыўных узростаў, якія не прайшлі мерапрыемствы прыпіскі да прызыўнога ўчастка і не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы прыпіскі, неабходна з’явіц­ца ў ваенкамат (адрас: г. Лепель, вул. Калініна, 74, кабінет №8) з трынаццатага студзеня па трыццатага красавіка 2016 года да дзевяці гадзін. Пры сабе патрэбна мець дакумент, які пацвярджае асобу, або пасведчанне аб нараджэнні.

Грамадзяне, якія не прыбылі для праходжання мерапрыемстваў прыпіскі на прызыўны ўчастак ва ўстаноўлены тэрмін без уважлівых прычын, прыцягваюцца да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.