Прыз глядацкіх сімпатый у Бярэзінскім запаведніку Лепельскага раёна заваявалі… вароны

Нарэшце такі ўвесну былі падведзены вынікі фотаконкурсу “Зімовая казка”, які доўжыўся некалькі месяцаў.

Да слова, удзельнічалі ў ім сёлета толькі іншагароднія і замежныя турысты, з мясцовых ніхто не адгукнуўся. Усяго паспупіла каля сарака работ. Першае месца заняла работа мінчанкі Веранікі Глінскай “Таямнічы лес”, другое – майстэрскае фота Таццяны Кажанец “Мароз і сонца – дзень цудоўны”. На трэцім апынуўся прафесійны фатограф з Расіі Руслан Панамароў з работаю “Марозная раніца на Бярэзіне”. А прыз глядацкіх сімпатый заваявала “Салодкая парачка” – дзве вароны, якіх выхапіў фотааб’ектыў Івана Шэдзько. Прызёры атрымалі магчымасць адпачыць два дні ў лепшых турыстычных комплексах запаведніка.

Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.