Пьяные покатушки лепельчан

1624497У суботу, 12 студзеня, гуляла кампанія маладых людзей, двое хлопцаў і двое дзяўчат. Вядома, пад чарачку. І ўсё было мірна-спакойна, пакуль адзін з хлопцаў не прапанаваў:
— А давайце я вас пакатаю на машыне!
— Як пакатаеш?! У цябе ж і веласіпеда няма, не тое што машыны!
— Лоўкасць рук — і ўсё будзе!
І смела пашыбаваў да першых заўважаных прыпаркаваных “Жыгулёў”. Адкрыў, пакорпаўся, аднак запусціць рухавік не змог.
— Можа не трэба… — нясмела прапанавала дзяўчына.
— Не вучы вучонага! — быў рэзкі адказ.
Трэці аўтамабіль паддаўся. Уся п’яная кампанія села ў машыну і рушыла катацца.
Ездзілі-ездзілі, пакуль на Барысаўскім тракце, непадалёк ад “Мясной лаўкі”, не з’ехалі з асфальту. Машына забуксавала ў снезе, кампанія пакінула яе на месцы.
На след угоншчыкаў міліцыянеры выйшлі хутка, галоўнага ініцыятара і арганізатара п’яных пакатушак затрымалі.
Як высветлілася, у 2015 годзе малады чалавек учыніў аналагічнае злачынства. Тады яму таксама паддалася трэцяя сустрэтая машына, якую сагнаў і кінуў ажно ў Барысаўскім раёне. Паколькі на той час ужо меў судзімасць, атрымаў рэальны тэрмін. Аднак, пакаранне, відаць, не пайшло на карысць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.