Пылающая клумба — результат тщательной и кропотливой работы цветовода предприятия Марины Соловьевой

m-19Якія ёсць прыкметы дружнай вясны і блізкага лета? Лістота на дрэвах, пералётныя птушкі, якія вярнуліся з выраю, і, вядома ж, кветкі. Ліпы ўздоўж вуліц, бярозкі ўжо выпускаюць маладзенькія лісточкі. Даўно прыляцелі буслы і шпакі, абжылі свае гнёзды, на днях сваімі спевамі пачалі радаваць салаўі і ластаўкі.
Ці не самым першым у Лепелі ўпрыгожваецца кветнік перад канторай ДРБУ-202. На астатніх гарадскіх клумбах зямлю яшчэ толькі-толькі закрываюць зялёныя лісты высаджаных раслін і якія перазімавалі, а дарожнікаў перад выездам радуюць пунсовыя цюльпаны.
Палымнеючая клумба — вынік стараннай і карпатлівай працы кветкавода прадпрыемства Марыны Салаўёвай. Жанчына нідзе не вучылася ландшафтнаму дызайну, аднак ад прыроды мае пачуццё прыгожага, адчуванне гармоніі. Жаданне працаваць, штодня клапаціцца — вельмі важныя складнікі поспеху.
Цюльпаны ў старажытныя часы лічыліся сімвалам доблесці. Яны цвітуць ярка, палымяна, няўрымсліва, але разам з тым нядоўга. Не варта сумаваць, працавітыя рукі Марыны Салаўёвай не пакінуць клумбу без увагі, хутка на месцы адцвіўшых кветак з’явяцца новыя.
Тэкст і фота В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.